Абертоны з тканіны і возера з гліны

6 марта 2014

Тэкстыль і кераміку ў мастацкай апрацоўцы прэзентавалі ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Абноўленую галерэю МЗС зараз упрыгожваюць габелены, пано, скульптуры, вазы, збаны. Усе работы аб'ядноўвае вясновая тэматыка і яркія фарбы. І гэта невыпадкова, бо набліжаецца Міжнародны жаночы дзень. Першыя экспазіцыю ацанілі кіраўнікі дыпламатычных місій.


Алена Купчына, намеснік міністра замежных спраў Беларусі: Мы займаемся, акрамя традыцыйнай дыпламатыі, яшчэ і вельмі важным, як нам падаецца, накірункам дыпламатыі - гэта дыпламатыя культурная, якая дае нашым замежным партнёрам вельмі іншае, аб'ектыўнае ўяўленне аб тым, што такое беларуская нацыя, што такое еўрапейская беларуская нацыя, якая адметная, цікавая і глыбокая.


Вернісаж Вясновы настрой - гэта зборная выстава. У экспазіцыі - работы 8 майстроў, прадстаўнікоў Беларускага саюза мастакоў. Яны рэгулярна выстаўляюцца ў такім складзе не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Пасля прэзентацыі ў МЗС адправяцца ў Германію на адкрыццё чарговага сумеснага праекта.