Бялынічы рыхтуюцца прыняць гасцей свята - Дня пісьменнасці, якое пройдзе 6 верасня. У горадзе праведзена маштабная работа па рэканструкцыі гарадскіх вуліц, капрамонце жыллёвага фонду. Абноўленыя тратуары і дарогі з улікам безбар'ернага асяроддзя. Добраўпарадкаваны парк, пабудаваныя новыя спартыўныя пляцоўкі. Сучасным прыме гасцей і раённы мастацкі музей. Сёння аб'екты маючага адбыцца свята праінспектаваў віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка.
Ігар Петрышэнка, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "Нашы раённыя цэнтры сапраўды камфортныя для жыцця. Тут і ўчастачак зямлі ёсць, тут і ўсе астатнія аб'екты, якія дазваляюць чалавеку, жывячы ў райцэнтры, гаварыць, што я карыстаюся той сферай паслуг, якая ёсць і ў сталіцы. І ў абласным цэнтры. Вось гэтую задачу, у тым ліку, вырашае і гэтае мерапрыемства".
Гасцей у дзень фестывалю чакаюць канцэрты, свята кнігі. Прэзентацыя фрэскі - "Узыходжанне на Галгофу" - былога касцёла Бялынічаў. Пасля рэстаўрацыі адкрыецца і экспазіцыя абноўленага музея з 27 карцін вядомага на ўвесь свет земляка Бялыніцкага-Бірулі.
Аб'екты свята Дня пісьменнасці ў Бялынічах праінспектаваў віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка
26 августа 2020













