Аб гістарычных формах беларускай дзяржаўнасці ў IX-XIII стагоддзях гаварылі ў прэс-цэнтры БелТА

1 октября 2018

Сёння ў прэс-цэнтры БелТА гаварылі аб гістарычных формах беларускай дзяржаўнасці ў IX-XIII стагоддзях. Ініцыятарам праекта "Белая Русь" аб Беларусі" стала самае масавае грамадскае аб'яднанне краіны, а таксама Нацыянальная акадэмія навук і Белдзяржуніверсітэт. Гісторыкі, палітолагі і педагогі дыскутавалі на вельмі спрэчную тэму ў сувязі з даўнасцю часоў і недастатковымі навуковымі звесткамі. У савецкі час аб вытоках беларускай дзяржаўнасці, а гэта X стагоддзе, з моманту станаўлення Полацкай зямлі практычна нічога сказана не было, а ў школьнай праграме гэты перыяд наогул не вывучаўся. Аб ідэнтычнасці і станаўленні нацыянальнай самасвядомасці загаварылі толькі ў незалежнай краіне.

Такія гістарычныя дыскусіі закліканыя даць адказ на самыя спрэчныя пытанні нацыянальнай дзяржаўнасці, яе станаўлення і развіцця. І як вынік - распавесці аб гістарычных адкрыццях і ў школьнай праграме.