Пра жыццё, творчасць Якуба Коласа ўспаміналі ў пасольстве Беларусі ў Маскве

16 ноября 2017

Яго творы перакладзеныя больш як на 40 моў свету. Пра жыццё, творчасць беларускага паэта і драматурга Якуба Коласа ўчора ўспаміналі ў пасольстве Беларусі ў Маскве. Літаратурны вечар прысвечаны 135-гадоваму юбілею класіка. Госці маглі пачуць урыўкі з вядомых твораў, яго голас і паглядзець дакументальную хроніку.

Таксама наведвальнікі літаратурнага вечара ўбачылі асабістыя рэчы беларускага паэта - фатаграфіі з архіва.