Сёння ў сталіцы стартаваў адборачны тур "Млына моды"

1 декабря 2016

На працягу двух тыдняў эскізы аўтарскіх калекцый будуць дэманстраваць дызайнеры з усіх абласцей Беларусі. Сёння заўвагі і слушныя парады пачулі  мадэльеры са  сталіцы, Мінскай і Магілёўскай абласцей. Штаны-кюлоты, касцюмы ў стылі мілітары, падоўжаныя камізэлькі з глыбокімі кішэнямі, празрыстыя тканіны. У фэшн-партфоліа аўтараў павінна быць не менш як 5 эскізаў. А ў калекцыі Pret-a-porter - з дзясятак.

Якія мадэлі жаночых, мужчынскіх і дзіцячых убораў не застануцца ў фармаце А4, а ўвасобяцца ў рэальны памер,   стане вядома пасля рэгіянальных этапаў. Заўтра, 2 снежня, журы ацэніць модныя эскізы дызайнераў з Віцебскай вобласці.