Новы творчы год сёння пачынаецца ў Беларускага акадэмічнага музычнага тэатра

11 сентября 2013

44-ы сезон будзе насычаны прэм'ерамі і міжнароднымі фестывалямі. Так, пад Новы год беларусы пакажуць музычныя спектаклі ў Маскве, а ў лістападзе - пастаноўкі ў Клайпедзе.

Падрабязней пра афішу сезона - Наталля Бардзілоўская.


Новы 44-ы сезон музычны тэатр адкрывае Звычайным цудам Гладкова. Гэта леташняя знаёмая пастаноўка. Але тэатр - напярэдадні нацыянальнай прэм'еры. Дванаццатага лістапада на сцэне - гістарычны мюзікл Соф'я Гальшанская на музыку Уладзіміра Кандрусевіча.


Зрэшты, канчатковую назву прэм'еры яшчэ не прыдумалі. Ёсць варыянт Соф'я і Ягайла. Тры гады тэатр уклаў у гэтую працу. Своеасаблівай спробай спектакля на публіку стала прэзентацыя мюзікла ў Строчыцах, на летнім балі Соф'і Гальшанскай.


І яшчэ адна прэм'ера. Тэатр працягвае традыцыі супрацоўніцтва з пасольствам Азербайджана - за музычнай камедыяй Аршын мал алан, якая карыстаецца поспехам у нашай публікі, будзе ўсходняя балетная казка.


У планах таксама пастаноўка Дон Кіхота Мінкуса. Балетная трупа аперэтачна-музычнага тэатра даўно ўжо не выконвае выключна кардэбалетныя функцыі. Тым больш паказаць абноўлены рэпертуар запрошаныя на Каўнаскі міжнародны фестываль.


Новы сезон тэатра будзе насычаны, і гастролі ў Клайпедзе, Туле, Маскве далёка не поўная геаграфія паездак.