Новы тэатральны сезон на новай вялікай сцэне

22 июля 2014

У сталіцы завяршаецца рэканструкцыя Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра. Першых гледачоў адноўленая вялікая пляцоўка прыме ўжо ў верасні. Зараз вядуцца аддзелачныя работы самой сцэны і глядзельнай залы. Дагэтуль маладзёжны тэатр не меў свайго памяшкання. Новы будынак па вуліцы Казлова, дзе раней знаходзіўся Дом культуры будаўнікоў, будзе мець прасторныя памяшканні, у тым ліку і залу для рэпетыцый. Рэканструкцыя закране і малую сцэну маладзёжнага тэатра, што знаходзіцца на праспекце Машэрава ў былым кінатэатры Спартак. Яна будзе разлічана на 200 месцаў.