Новае аблічча здабыла пляцоўка ля манумента дружбы на мяжы трох славянскіх краін

2 октября 2019

Манумент  дружбы на мяжы трох славянскіх краін (Беларусі, Расіі і Украіны) працягвае абнаўляцца. Ландшафтныя дызайнеры  стварылі праект кампазіцыі.  У складзе  тры элементы - па колькасці трох славянскіх краін.  У цэнтры кожнага - серабрыстыя вербы.  Яны сімвалізуюць   заснавальнікаў фестывальнай традыцыі.  А маладыя кусты  -  будучыя пакаленні пераемнікаў фестывалю.  Увасобіць ідэю ўзяліся ў БРСМ.  30 маладых людзей (з Гомеля і Добрушскага раёна)   навялі парадак  на прылеглай тэрыторыі.  Нагадаем, манумент "Тры сястры"   быў узведзены амаль 45  гадоў таму ў гонар агульнай Перамогі братэрскіх народаў у Вялікай Айчыннай вайне і стаў пляцоўкай штогадовага міжнароднага фестывалю.  Некалькі гадоў  таму месца прыцягнення соцень  беларусаў, расіян  і ўкраінцаў   апусцела. Манумент стаў разбурацца.  Даручэнне аб яго аднаўленні   даў Кіраўнік дзяржавы.

Такая маштабная рэканструкцыя манумента была праведзена ўпершыню за апошнія 40 гадоў. Акрамя правядзення рамонтных  работ было высаджана каля  40 шматгадовых раслін.