Новы музей памяці з'явіцца ў Мінску пры Усіхсвяцкім храме

19 января 2018

Афіцыйнае адкрыццё плануецца да канца года. Зараз прадстаўнікі духавенства, гісторыкі, дэкаратары працуюць над навуковай канцэпцыяй і афармленнем. Нашай здымачнай групе першай паказалі эскізы. Экспазіцыйныя залы ўжо адрамантаваныя. Тут пакажуць трагічныя падзеі гісторыі Беларусі: Грунвальдскую бітву, Першую сусветную і Вялікую Айчынную войны, таксама аварыю ў Чарнобылі. На выставачнай пляцоўцы ўчора прайшла прэм'ера. Тут прэзентавалі экспазіцыю, прысвечаную сям'і імператара Мікалая Другога.