Новы арт-праект у Партызанскім раёне сталіцы

28 сентября 2017

Натхненнем для аўтара графіці сталі дзіцячыя малюнкі ўдзельнікаў конкурсу "Зялёны горад". Насценная ілюстрацыя аб'яднала дзіцячыя думкі наконт захавання прыродных рэсурсаў - правільнага сартавання смецця, выкарыстання экалагічнага транспарту, энергазберажэння.

Палюбавацца новым гарадскім арт-аб'ектам можна ва ўнутраным дворыку Цэнтра экалагічнай экспертызы Міністэрства прыроды. Магчыма, такія ілюстрацыі ўпрыгожаць і іншыя аб'екты ў горадзе.