Новыя работы Язэпа Драздовіча папоўнілі пастаянную экспазіцыю ў Нацыянальным мастацкім музеі

10 декабря 2019
Новыя жывапісныя і графічныя работы Язэпа Драздовіча папоўнілі пастаянную экспазіцыю ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Цэнтральнае месца ў творах займае космас. Шматлікія творы “касмічнага цыклу”, а гэта як карціны, так і надзвычай цікавыя тэксты - фенаменальная з’ява не толькі ў беларускай, але і ў сусветнай культуры. Сярод экспанатаў - тактыльныя карціны, прызначаныя для людзей з парушэннем зроку, а таксама дакументы, напісаныя самім Язэпам Драздовічам, якія расшыфроўваюць карціны мастака і вучонага.

Творы мастака захоўваюцца ў розных музеях і бібліятэках у Беларусі і за мяжой. Многія з іх ніколі не экспанаваліся. Віртуальны архіў-музей прадэманструе раней недаступныя творы Драздовіча і паглыбіць уяўленні пра яго шматгранную спадчыну.