Новыя імёны ў сучасным мастацтве. Упершыню ў Мінску праводзяць трыенале маладых беларускіх мастакоў. У экспазіцыі скульптура, жывапіс і графіка. Удзельнікамі форуму сталі майстры з розных рэгіёнаў Беларусі, большасць з іх - мінчане.
Якія прызы чакаюць пераможцаў форуму, ведае Дар'я Тарасава. Палатно, распісанае шампанскім, карціна з асколкаў люстэрка і вязаныя арт-аб'екты. Апошнія тэндэнцыі сучаснага мастацтва на беларускай трыенале. Сярод умоў да ўдзельнікаў - уласны ўзрост да 31, а твораў - не больш за тры гады.
Рэспубліканскі конкурс праводзіцца ў 9 намінацыях. Апроч традыцыйных секцый выбіраюць такія пазіцыі, як "Навацыя" і "Куратарская дзейнасць". Фармат першага падобнага форуму ў нашай краіне саступае італьянскай трыенале маштабамі, але ніяк не тэматычным напаўненнем. Удзельнікам не ставілі жанравых меж. Хоць работы і прайшлі жорсткі адбор журы. Сваё месца ў экспазіцыі абаранялі дзве сотні аўтараў, удзельнікамі выніковай рэспубліканскай выставы ў Палацы мастацтваў сталі 140 чалавек. Колькасная перавага ў жывапісцаў.
Пераможца кожнай з намінацый стане ўладальнікам грашовай прэміі. Трыумфатары атрымаюць 60 базавых велічынь. У будучыні з'явяцца і новыя намінацыі, такія як стрыт-арт.
Свой выбар могуць зрабіць і госці трыенале. Па выніках рэспубліканскага конкурсу адна з работ атрымае прыз сімпатый гледачоў. За каго прагаласавалі прыхільнікі новага мастацтва, стане вядома 23 жніўня, падчас цырымоніі ўзнагароджання.