Новыя абразы сёлета набыў кафедральны сабор Праабражэння Гасподняга ў Заслаўі - храм з вялікай гісторыяй. Заснаваны амаль пяць стагоддзяў таму на сваім вяку пабачыў і кальвіністаў, і рэфарматараў часоў Сымона Буднага, і ўніяцтва. У 1839 годзе царква як праваслаўная ўвайшла ў склад Мінскай епархіі. Ад 80-ых мінулага стагоддзя перададзена Беларускаму экзархату. Не менш багатую гісторыю мае ўнікальны іканастас.
протаіерэй Мікалай Мазгоў, настаяцель прыхода храма Праабражэння Гасподняга ў г. Заслаўі: "У царкве з пачатку года мы з Божай міласцю і благаславенем набылі ікону свяціцеляў Рыгора Вялікага Іаана Багаслова, Васілія Вялікага і часцінкі іх мошчаў. Увогуле, за гэты год так сталася, што мы і апостала Мацвея іконку з часцінкай мошчаў набылі".
Гістарычны помнік, узор абаронча-культавай архітэктуры Рэнесанса, кафедральны сабор Праабражэння Гасподняга ў Заслаўі ўваходзіць у кола духоўных маршрутаў Беларусі. Штогод храм наведваюць дзясяткі тысяч вернікаў-беларусаў і замежных турыстаў.
Новыя абразы набыў кафедральны сабор Праабражэння Гасподняга ў Заслаўі
21 августа 2020













