Новыя галасы для любімай краіны

13 марта 2015

Новыя галасы для любімай краіны - пад такім дэвізам таленавітых выканаўцаў шукаюць прафсаюзы. Па ўсёй краіне праходзяць адборачныя туры першага Рэспубліканскага маладзёжнага вакальнага конкурсу "Новыя імёны Беларусі". Арганізатарам выступае Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі пры падтрымцы Мінкультуры і Белтэлерадыёкампаніі. Конкурс праходзіць у 3 этапы - раённыя, абласныя адборачныя туры і рэспубліканскі фінал.  "Новыя імёны Беларусі" аб'явяць у Мінску  на фінальным гала-канцэрце ў маі.