Новую турыстычную карту Мінска першымі апрабуюць дэлегаты дзіцячага "Еўрабачання"

19 октября 2018

Кішэнны фармат карты Мінска распрацавалі для турыстаў і гасцей сталіцы. У ліку першых, хто выпрабуе друкаваны гаджэт, будуць дэлегаты дзіцячага "Еўрабачання-2018". У даведніку можна знайсці падрабязную інфармацыю аб размяшчэнні вуліц і славутасцяў, схему мінскага метро, а таксама рэкамендацыі да наведвання месцаў харчавання і адпачынку.

Акрамя таго, для гледачоў міжнароднага песеннага форуму ў брашуры размясцілі напамінак з указаннем часу генеральнай рэпетыцыі і фіналу шоу. А таксама паказалі схему праезду да галоўнай пляцоўкі конкурсу - "Мінск-Арэны".

Фінал дзіцячага "Еўрабачання" ў Мінску пройдзе 25 лістапада. І ёсць магчымасць убачыць шоу двойчы. І нават да тэлевізійнай трансляцыі. Абсалютна “люстраны” канцэрт у рэжыме прамога эфіру, але без галасавання журы, адбудзецца напярэдадні фіналу - 24 лістапада. Білеты на генеральны прагон можна набыць як у касах сталіцы, так і анлайн на сайтах BуСard і Белтэлерадыёкампаніі - tvr.by - у раздзеле "Дзіцячае "Еўрабачанне".