Песню "Time" ў новай аранжыроўцы сёння вечарам упершыню выканаюць Юзары і Маймуна

25 февраля 2015

Менавіта такая версія і прагучыць падчас выступлення беларускіх артыстаў на юбілейным "Еўрабачанні" ў Аўстрыі. Музыкантам пасля перамогі ў нацыянальным адборы свае версіі песні дасылалі дзясяткі кампазітараў.

Першымі абноўленую версію песні Юзары і Маймуны пачуюць гледачы "Беларусь 1" і "Беларусь 24" падчас тэлеверсіі цырымоніі ўручэння прэміі "Трыумф. Героям спорту". Усе рэпетыцыі прайшлі. Усё гатова да вялікага канцэрта. Не прапусціце шоу ў нашым эфіры ў 22:00.