Новай зямлі Якуба Коласа сёлета - 90

14 ноября 2013

Гэта першы вялікі беларускі эпічны твор. Сёлета паэме - 90. І ў юбілейны для твора год музей класіка праводзіць міжнародны літаратурны праект Зямля - аснова ўсёй Айчыне.


Алена Борматава - пра невядомыя факты стварэння самай вядомай паэмы Беларусі.

Першыя радкі паэмы без выключэння ведае кожны беларус. Хрэстаматыйныя вершы, пакладзеныя народным артыстам Саюза, Ігарам Лучанком на музыку, паэму Коласа зрабілі папулярнай на некалькіх кантынентах і вывелі ў лірычна-музычны брэнд Беларусі.


Першае выданне Новай зямлі - 1923 год - выдавецтва Советская Белоруссия. У друку паэма з'явілася ўсяго праз некалькі месяцаў пасля таго, як Колас паставіў апошнюю кропку. Пісаў яе доўгія 12 гадоў. Пачаў яшчэ маладым не жанатым хлопцам. За гэты час выдаў і Казкі жыцця і аповесць У палескай глушы і некалькі зборнікаў.


Новая зямля - гэта першы беларускі раман у вершах. Колас пачаў пісаць яго ў мінскім астрозе ў час, калі рыхтавалася Сталыпінская аграрная рэформа. Гісторыя твора цесна звязана з тым, як вырашалася зямельнае пытанне ў Расійскай імперыі. Землі ж Беларусі тады былі Паўночна-Заходнім краем.


Прагрэсіўным твор заставаўся дзесяцігоддзі. І каб захаваць Новую зямлю з усімі аўтарскімі праўкамі, не перапісваць антысавецкія ідэалагічна спрэчныя моманты, Колас у 30-ыя гады піша ліст, у якім сам жа і крытыкуе галоўнага героя.


Зінаіда Камароўская, дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа: Не ўсе ведаюць, што ў 30 гадах Якуб Колас пісаў ліст, у якім адракаўся ад гэтага твора, адракаўся ад таго, што ён не правільна паказаў зямлю, што ён паказваў уласнасць. Тады ж была калектывізацыя, якая ўласнасць магла быць. А ён паказвае бацьку Міхала, які хоча займець свой кавалак зямлі.


Рукапісы Новай зямлі не захаваліся, яны згарэлі падчас Вялікай Айчыннай, як і бібліятэка народнага паэта. Аднак захаваўся ўнікальны экзэмпляр паэмы. 41 год. У маі, перад самай вайной выйшаў сігнальны том чацвёртага выдання. А затым немцы знішчылі гранкі. І гэты адзіны экземпляр ён дорыць сваёй былой студэнтцы Аляксандры Жукоўскай. У канцы 80-ых кнігу прыносяць у музей.


Васіль Шаранговіч, народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі: У школьныя гады я яе на памяць ведаў. Чытаў мужыкам сваім. Мне не было смешна, а ім смешна. І толькі потым, калі я чытаў у сталым узросце, я зразумеў, з чаго яны смяяліся - яны смяяліся самі з сябе.


Новая зямля перакладзена на ўкраінскую, польскую і рускую мовы.