Уваходзіны адсвяткавала гімназія-каледж пры Акадэміі музыкі

12 сентября 2020
Навучальная ўстанова заехала ў адрамантаваную гістарычную частку будынка. Помнік архітэктуры прайшоў маштабную рэканструкцыю дзякуючы дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме. У цэлым, аднаўленне гістарычных аб'ектаў - адзін з прыярытэтаў развіцця духоўнага і культурнага жыцця краіны. З 2016 года рэалізуецца дзяржпраграма "Культура". За гэты час правялі рэстаўрацыйныя працы 585-ці помнікаў архітэктуры. У іх ліку - Барыса-Глебская царква ў Гродне, царква ў вёсцы Сынковічы Зэльвенскага раёна, Паўночна-ўсходняя вежа Лідскага замка.

Таксама за кошт сродкаў фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва летась правялі працы па аднаўленні такіх знакавых аб'ектаў спадчыны, як былы замак Сапегі ў Гальшанах, родавы маёнтак Напалеона Орды ва ўрочышчы Чырвоны Двор Іванаўскага раёна, былы касцёл езуітаў у Мсціславе. 

Як аб'екты з багатым мінулым берагуць, захоўваюць у імя будучыні - рэпартаж Іны Пілевіч (відэа).