Наваполацк захліснула "Рок-хваля"

2 сентября 2016

У гэтыя хвіліны на галоўнай плошчы горада ідзе грандыёзны музычны марафон. 7 гадзін жывога гуку. 16 калектываў з розных гарадоў Беларусі. Усё гэта - падарунак да пачатку навучальнага года ад грамадскага аб'яднання "Белая Русь". Адзначым, Наваполацк - самы малады горад краіны. Тут вучацца 15 тысяч студэнтаў. Дэвіз рок-марафона "Наваполацк - горад без наркотыкаў".

Рок-марафон у Наваполацку стаў ужо традыцыйным. Акцыя праходзіць 6-ы раз. І, як заўсёды, уваход на танцпадлогу свабодны.