Наваполацк развітаўся са статусам "Культурная сталіца Беларусі - 2018"

16 декабря 2018

За год тут прайшло больш як дзве тысячы мерапрыемстваў. Сярод іх конкурс бардаўскай песні "Сем струн душы", пленэр "Палітра Прыдзвіння", фестываль урбаністычнага мастацтва "Жывы бетон". Наваполацк з'яўляецца таксама пляцоўкай і міжнароднага праекта - конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні "Халі-Хало". У гонар культурнага марафона ў горадзе адкрылі скульптурную кампазіцыю. А сімвалічны ключ з назвамі ўсіх гарадоў, якія ў розныя гады насілі званне культурнай сталіцы Беларусі, перададзены Пінску. Менавіта да гэтага старажытнага палескага горада пераходзіць ганаровы статус.

Свята завяршылася вялікім канцэртам з удзелам зорак беларускай эстрады.