Наваполацк прыняў эстафету культурнай сталіцы Беларусі

23 января 2018

Сёлета тут пройдуць сотні мерапрыемстваў. Акцэнт - на нацыянальным каларыце. Маладому гораду ёсць чым ганарыцца. Больш як 30 калектываў Наваполацка носяць званне народны, заслужаны і ўзорны. У творчым марафоне прымуць удзел і гарады-пабрацімы. Цэнтральнай культурнай падзеяй стане маштабная акцыя пад назвай "Лілея сяброўства".

Дзмітрый Дзямідаў, старшыня Наваполацкага гарвыканкама: "Будзем выкарыстоўваць максімальна міжнароднае супрацоўніцтва для таго, каб папулярызоўваць нашу нацыянальную культуру. Для таго, каб да нас у горад прыехалі нашы сябры. І каб яны паказалі свае традыцыі, сваю культуру".

Юрый Бондар, Міністр культуры Беларусі: "У плане мерапрыемстваў на гэты год, які мы ўзгаднілі з Віцебскім аблвыканкамам, з Міністэрствам культуры, больш як 250 культурных акцый. І канцэрты, і выставы. І выдатныя інавацыйныя моладзевыя праекты. Усе яны ў цэлым паўплываюць на агульны ўзровень выхавання нашага маладога пакалення".

Наваполацк стаў дзявятым па ліку горадам, які прыняў эстафету культурнай сталіцы Беларусі. Характэрна, што гэты год для Наваполацка юбілейны. Яму спаўняецца 60.