Навагодні музычны падарунак рыхтуе сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі

10 декабря 2018

Упершыню музыканты сыграюць пад кіраўніцтвам Беатрычэ Венецы - дырыжора і выпускніцы Міланскай кансерваторыі. Канцэртная праграма прысвечана 150-годдзю са дня смерці "італьянскага Моцарта" - вялікага Расіні. У выкананні салістаў Вялікага тэатра Беларусі прагучаць яго арыі, дуэты і ўверцюры. Музычны эксперымент прэзентуюць на сцэне Акадэміі музыкі 13 снежня. 

У 26 гадоў Беатрычэ Венецы стала запрошаным дырыжорам адной з найбуйнейшых оперных урачыстасцяў свету - фестывалю Пучыні ў Торэ-дэль-Лага. Сёння яна супрацоўнічае з аркестрамі Італіі, Арменіі, Украіны, Харватыі і Грузіі. Венецы уваходзіць у топ-100 паспяховай моладзі, паводле версіі італьянскага Forbes. Акрамя сумеснага выступлення, Беатрычэ правядзе майстар-класы для студэнтаў Акадэміі музыкі.