Навагодні баль у Палацы Незалежнасці

29 декабря 2019
Святочная традыцыя, пра якую мы раскажам зараз, яшчэ толькі пачынае пісаць сваю гісторыю ў нас. Але ўжо можна сапраўды сказаць: гэтая прыгожая і атмасферная падзея прэтэндуе на вышэйшую катэгорыю эстэтычнай асалоды. Навагодні баль у Палацы Незалежнасці.

Сукенкі да падлогі і фракі, жывая музыка і жывы агонь у вачах ва ўсіх без выключэння. Усё як на сапраўдным венскім балі. Урачыстасць, якая дыхае даўнімі традыцыямі, абапіраецца на нашу багатую гісторыю, поўная грацыі, чысціні рухаў і думак. 

Першы такі баль адбыўся летась. Мы памятаем гэтае захапленне ўдзельнікаў: такое сапраўды запамінаецца на ўсё жыццё. І як не адзначыць практычную карысць: уменне танцаваць, выконваць правілы этыкету, размаўляць, цаніць  прыгожае - найважнейшыя арыенціры для маладога пакалення. Такім чынам, баль-2019!