Навагоднiя музычныя фільмыдаўно сталi традыцыяй

3 января 2017

Калядныя ёлкі, святочныя канцэрты, цыркавыя выступленні і тэатральныя пастаноўкі – ні адзін Новы год не абходзіцца і без мюзіклаў. Музычныя фільмы ў тэлеэфіры  ўжо даўняя традыцыя. Першыя фільмы-канцэрты ў Савецкім Саюзе выходзілі яшчэ ў 40-х гадах, але па-сапраўднаму папулярнымі яны сталі значна пазней. Як праходзіў здымачны працэс? У закуліссе зазірнула Ніна Мажэйка.

Песня пра нямое кіно хоць і адсылка да рэтра, зусім не нагадвае тапёрскі паказ. Аб'ёмны гук і прафесійнае выкананне. За сінтэзатарам маэстра Раінчык, а на падпеўках і падтанцоўках ВІА «Верасы». Ужо існуе незабыўная «Малінаўка», але на манежы выконваюць не хіт – эксперыментуюць з новым жанрам.

Моду на фільмы-канцэрты ўвялі на «Тэлефільме». Яшчэ ў 70-х «Песняры» з'явіліся на экране ў гэтым жанры. Пазнавальныя кадры так званай батлейкі сёння ўжо класіка. Але рэжысёр Арлоў пайшоў далей і зрабіў кампіляцыю не толькі эстрады і тэатра, а нават цырка. Так папулярныя беларускія артысты апынуліся на арэне.

Музычны фільм у канонах рэвю. У кадры артысты першага раду, прызнаныя па ўсім Саюзе. Выключна беларускія. Здымалі ў Белдзяржцырку, але вось тут нестыкоўка – наўмысная. Праскочыў план маскоўскага амфітэатра на Цвятным бульвары. Выдалі калоны. А вось і запрошаная зорка - Юрый Уладзіміравіч Нікулін, які за некалькі тыдняў пакінуў манеж – скончыў кар'еру. Але беларусам не змог адмовіць.

А гэты эпізод выглядае занадта сучасна, хоць і здымалі ў 80-х. Лірычную кампазіцыю лёгка можна аднесці да кліпаў – здымалі два дні. Выстаўлялі святло. Грунтоўнага Ціхановіча пакінулі на зямлі, а вось Паплаўскую прымусілі лятаць. Абышліся вышынёй менш за метр.

Сямейны і творчы тандэм і сёння задзейнічаны ў здымках навагодняга канцэрта.

Каб зрабіць адпаведную зіму ў кадры, спатрэбіліся паслугі друкарні. Песня атмасферная, а снег  - на самай справе  імітацыя.

Артысты працавалі на гледача ў поўным сэнсе слова. На фінал пакінулі песняроўскі хіт «Каляда», за адно выкананне зрабілі  шэсць дубляў. Аператар хадзіў па манежы сярод артыстаў – сучасны прыём сябе апраўдаў. Эфект прысутнасці на арэне застаецца і сёння.