Новае імя на Алеі зорак. "Славянскі базар у Віцебску" у прадчуванні адкрыцця

12 июля 2018

"Славянскі базар" афіцыйна расправіў ветразі. А дакладна галоўны фестывальны флаг.

Ён стаў аб'яднаўчым цэнтрам у шэрагу краін - удзельніц форуму. Усяго іх сёлета 41. Упершыню прыехалі госці з КНР. Стартаваў фестываль сёння з шэсця барабаншчыкаў. Дзеля яго ў горадзе на паўгадзіны перакрылі рух ад скрыжавання з праспектам Фрунзэ да плошчы Перамогі. Дарэчы, удзельнікі маршу яшчэ паспаборнічаюць на міжнародным фестывальным аглядзе. У конкурсе заяўлены15 духавых аркестраў з Віцебскага рэгіёна і з Расіі. А на Алеі зорак фестывалю з'явілася імя Розы Рымбаевай. Народную артыстку Савецкага Саюза ведаюць па яе лірычным сапрана.

А ў гэтыя хвіліны на Плошчы зорак завяршаецца жараб'ёўка на паўфінал удзельнікаў Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск - 2018". Нагадаем, Беларусь прадставіць Яўгеній Курчыч. Спявак пазмагаецца за галоўны трафей вакальнага спаборніцтва ў канкурэнцыі з 21 краіны.