Новае жыццё нацыянальных скарбаў Беларусі пачынаецца сёння

5 декабря 2013

Так даволі гучна назвалі выставу, якая адкрылася ў гістарычным музеі. Зрэшты, такая экспазыцыя сапраўды дэманструецца ўпершыню. У адной калекцыі археалогія, каштоўныя металы і камяні, іканапіс, выяўленчае мастацтва, касцюмы, зброя і шматлікае іншае.


Наш культурны аглядальнік Ларыса Гулякевіч ужо азнаёмілася з рарытэтамі.


Каб трапіць на такую вялікую выставу, дзе пачалося новае жыццё амаль тысячы прадметаў з нацыянальнай скарбніцы, трэба было прайсці вялікі рэстаўрацыйны, навуковы і падрыхтоўчы шлях. Звычайна, а гэта сусветная музейная практыка, у выставачных залах выстаўляецца да пяці працэнтаў экспанатаў, астатнія захоўваюцца у музейных сховішчах.


Комплекс унікальных для Беларусі археалагічных артэфактаў экспануецца ўпершыню.


Нумезматычная калекцыя прадстаўленая манетамі краін Азіі, Заходняй Еўропы. Унікальная манета Вялікага Княства Літоўскага - пенязь канца 14 стагоддзя, карта ВКЛ сярэдзіны 17 стагоддзя, калекцыя язычніцкіх амулетаў і хрысціянскіх крыжоў беларускага паходжання 10 - 17 стагоддзяў. Убачыў свет і знакаміты Мінскі скарб.


Сярод нацыянальных каштоўнасцяў тут экспануецца знакаміты Мінскі скарб, які быў знойдзены 25 гадоў таму у цэнтры Мінска, калі пракладалі цеплатрасу. Увогуле гэтыя срэбраныя прадметы з грашыма важаць каля 13 кілаграмаў.


Музей валодае калекцыяй тканых паясоў, вырабленых на Слуцкай мануфактуры ў другой палове 18 стагоддзя. Тут і нацыянальны касцюм - сведка шматвекавых працэсаў развіцця нацыянальнай культуры.


Значны ўклад у захаванне нацыянальных каштоўнасцяў уносяць мецэнаты, спонсары і прыватныя калекцыянеры. А на прыкладзе нашых нацыянальных скарбаў плануецца праводзіць урокі для школьнікаў, лекцыі для студэнтаў - выхоўваць будучае пакаленне беларусаў.