Новая серыя сапраўды народнага тэлешоу "Я магу!" ўжо сёння вечарам

21 февраля 2015

Машыніст сцэны, які задае біт, кладаўшчыца з вакальнымі здольнасцямі і прапаршчык-гумарыст. Новая серыя сапраўды народнага тэлешоу "Я магу!" ўжо сёння вечарам у новы час - у 19 гадзін. У эфіры тэлеканала "Беларусь 1" выступіць 4-ая дзясятка паўфіналістаў праекта. Але толькі 2 з іх пройдуць у фінал. Аднаго дэлегата вылучаць суддзі, а лёс другога самародка залежыць ад тэлегледачоў. Аб старце тэлефоннага галасавання абвесціць вядучы "Панарамы". За яго ходам у рэжыме рэальнага часу сачыце на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі tvr.by. Там жа ў спецыяльным раздзеле праекта "Я магу!" можна даведацца больш аб удзельніках.