Нумары для галасавання. ЗЕНА - 08

14 мая 2019

Сёння ў Тэль-Авіве пройдзе  першы паўфінал "Еўрабачання". Беларусь - пад восьмым нумарам! Нашу краіну на прэстыжным шоу прадстаўляе  спявачка ЗЕНА з песняй "LIKE IT".

 Напярэдадні ўвечар падчас прагону свае балы выставіла нацыянальнае журы. Сёння артыстаў днём чакае  апошняя генеральная рэпетыцыя, а ўжо ў 22:00 пачнецца конкурс, які ў прамым эфіры будуць трансляваць больш як паўсотні тэлекампаній. 

Паводле ўмоў конкурсу, галасаваць за ўдзельніка са сваёй краіны нельга. Але выбраць удзельніка пад нумарам 8 могуць суайчыннікі за мяжой, а таксама замежныя прыхільнікі і ўсе тыя, хто жадае падтрымаць спявачку. Нумары тэлефонаў будуць паказаныя на экране падчас прамога эфіру шоу 14 мая.

Тэлефоны для галасавання краін - удзельніц першага паўфіналу на карцінцы.

Таксама права на галасаванне будзе ў Іспаніі, Францыі і Ізраіля.