Ноч музеяў гамяльчане падхапілі ў танцы

19 мая 2013

Імператарскі баль стараннямі арганізатараў акунуў удзельнікаў у атмасферу 19 стагоддзя і паказаў, як прымалі гасцей падчас праўлення Мікалая ІІ. Дарэчы, пра тое, што імператар сапраўды наведваў палац Румянцавых і Паскевічаў, ёсць рэальныя доказы, таму начны візіт манаршай асобы паспрабавалі прайграць максімальна рэалістычна.


 


Вольга Халадовіч перадае з Гомеля.


Нават такую нечаканую частку свайго візіту  ў гомельскі палац  Яго вялікасць успрыняў з імператарскім спакоем. Гаворыць, адбіліся месяцы падрыхтоўкі і адказнасць.  Каб імператарскі баль адпавядаў усім канонам 19 стагоддзя.


Візіт імператара ў палац Румянцавых і Паскевічаў - гэта не фантазія арганізатараў. Мікалай II наведваў Гомель у 1915 годзе. І ўсім наведвальнікам музея прадэманстравалі доказы. Напрыклад, подпісы царскіх асоб у кнізе ганаровых наведвальнікаў палаца. Класічныя танцы, жывая музыка і атмасфера 19 стагоддзя. Тут мала шыкоўнага ўбору і нават вытанчаных манер. Баль - для таго і баль, каб на ім танцаваць. Падчас праўлення Мікалая II дваране выпісвалі настаўнікаў для гэтага з Еўропы. У наш час  хопіць жадання і старанных прац на рэпетыцыях.  На баль змаглі прыйсці ўсе ахвочыя.  Дамам і кавалерам прыйшлося толькі падрыхтаваць уборы, якія адлюстроўвалі моду мінулых часоў. А яшчэ вывучыць вальс, паланез і мазурку. І, вядома, які баль без феерверка.  Адразу пасля заканчэння танцавальнай праграмы неба расфарбавалі дзясяткі залпаў.