"Ноч музеяў 2020" у Беларусі пройдзе анлайн

16 мая 2020
Культурная бяссонніца чакае сёння краіну. Праўда, зараз музейныя экспазіцыі ацэньваюць у лічбавым фармаце. Міжнародная "Ноч музеяў" адаптавалася: прапануюць ажыццявіць прагулку па культурных прасторах праз смартфоны і камп'ютары.

Адразу некалькі музеяў Беларусі падрыхтавалі віртуальныя экскурсіі, іх вяшчаюць у прамым эфіры. Ёсць і музей, якія запрасіў да сабе ў госці на містычнае турнэ. 

Агляд  у Лідзіі Заблоцкай.


Фолк-рок опера анлайн з Нацыянальнага гістарычнага музея 


У Нацыянальным гістарычным упершыню дадуць оперу. Анлайн. Сярод выканаўцаў "Палац", "Тройца” і "У нескладовае". Сюжэт  па слядах летапісаў. На дзве гадзіны дзесяць залаў музея пераабсталююць у здымачную пляцоўку, а музейныя прадметы - у дэкаратыўныя артэфакты. Кожнаму дзейству  свая прастора. У ход пойдуць экспанаты музея і касцюмы "Беларусьфільма". Абяцаюць дынаміку і максімальную аўтэнтыку ў прамым эфіры ўжо ў 9 вечара.


Прагулка па пакоях паэта Петруся Броўкі 


Мабыць, самая ўтульная і нефармальная кватэра ў цэнтры Мінска прапануе змяніць абстаноўку і прыйсці ў госці да Петруся Броўкі. Праўда, з дапамогай смартфонаў. На YouTube размясцілі анлайн-прагулку па пакоях народнага паэта БССР, а ў рэжыме канферэнцыі абмеркавалі Купалу і Коласа як экспрэсіяністаў XX стагоддзя. Эксклюзіўна падрабязны аповед аб падарожжах Броўкі.


Музеі Быхава, Браслава, Глыбокага, Чачэрска правядуць віртуальныя экскурсіі 

Такія вячэрнія віртуальныя турнэ можна ажыццявіць за сотні кіламетраў ад сталіцы. Напрыклад, разгледзець экспанаты краязнаўчых музеяў Быхава, Браслава, Глыбокага і Чачэрска. Трэба толькі адкрыць сацыяльныя сеткі. 20 гадоў у спісе спадчыны ЮНЕСКА адзначыць і Мірскі замак. Прапануюць прайсці тэст на веданне яго гісторыі і прайсці побач са зброяй гонару і адвагі. 


У Музеі народнай архітэктуры і побыту чакаюць гасцей на містычную экскурсію 

Адзіны музей, які запрашае гледача не да экрана манітора, а ў госці  -  Музей народнай архітэктуры і побыту. Знаходзіцца ён за 4 кіламетры ад Мінска, у аграгарадку Азярцо. Тут абяцаюць гадзіну містычнай экскурсіі. Яна адбудзецца  тут, на тэрыторыі старажытнай беларускай вёскі,  калі надвор'е не дасць збой. Як засынаюць у музеі-скансене хаты мінулых стагоддзяў - разглядаюць пад святло ліхтароў. Суправаджаюць прагулку міфічныя персанажы. У дадатак праграмы  тры гадзіны спрадвечных беларускіх танцаў, гульняў і квеста.


"Ноч музеяў" анлайн 


Этнавёска будзе працаваць даўжэй, чым  звычайна, а ўваход на тэрыторыю - па нязменнай цане білета. Для дашкольнікаў  бясплатна. Так, культурная бяссонніца забяспечана, калі адаптуецеся і вы. На шэдэўры  не падыхаеш, але паглядзець  рэальна з любога пункта свету.