Мікалаю Чаргінцу сёння спаўняецца 80

17 октября 2017

Вядомаму беларускаму літаратару, дзяржаўнаму дзеячу і заслужанаму дзеячу культуры Беларусі Мікалаю Чаргінцу сёння 80. 

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем старшыню Саюза пісьменнікаў. Прэзідэнт пажадаў Мікалаю Чаргінцу і далей радаваць чытачоў сваім жыццялюбствам, энергіяй, жаданнем быць карысным людзям і роднай краіне. 

Мікалай Іванавіч - аўтар больш як 50 навуковых работ і звыш 40 мастацкіх твораў. Яго кнігі перакладзеныя больш як на 15 моў. Шматлікія раманы занесеныя ў спіс лепшых твораў свету. За разнапланавыя дасягненні ў галіне культуры і навукі ў 1998 годзе Мікалай Чаргінец занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса. А ў 2008 Амерыканскім бібліяграфічным інстытутам прызнаны Чалавекам года за выдатны ўклад у развіццё Беларусі.