Мікалай Радзівіл Чорны - у топе навуковых даследаванняў

6 мая 2015

Тонкі дыпламат, высокапастаўлены дзяржаўны дзеяч і асветнік - Мікалай Радзівіл Чорны. Сёлета Беларусь адзначае адразу дзве даты, звязаныя з гэтай неардынарнай асобай. Гэты прадстаўнік роду атрымаў для Радзівілаў тытул князёў Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Алена Борматава - аб выставачных праектах, прысвечаных каралеўскаму фаварыту.

Кнігі - равеснікі Мікалая Радзівіла Чорнага. Усе яны з магнацкай бібліятэкі роду. Сёння - уласнасць навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Экспазіцыя абмежавана датамі выхаду фаліянтаў - прадстаўлены кнігі, якія выйшлі з друку падчас жыцця князя Мікалая Радзівіла Чорнага і ў яго друкарні.

Мікалай Радзівіл Чорны ад караля Сігізмунда Аўгуста атрымаў на захаванне дзяржаўны архіў. Займаў адразу 4 вышэйшыя пасады ў Вялікім княстве, у тым ліку і канцлера. Калі праводзіць паралель з сучаснасцю - нейкім чынам гэта міністр замежных спраў. Чорны яшчэ і выбітны ваенны дзеяч. У экспазіцыі музея - частка баявога даспеха магната - маніфер. Дакладная копія - арыгінал знік бясследна.

Арыгінальных даспехаў Радзівілаў на Беларусі сёння амаль не засталося. Бо, у свой час, самі прадстаўнікі роду прадавалі сямейныя жалезныя рарытэты на еўрапейскіх аукцыёнах. Многія з іх сёння ў калекцыі музея гісторыі мастацтва Аўстрыі, у Вене.

У Аўстрыі ж захоўваецца і асноўная частка даспеха Мікалая Чорнага. А вось нагалоўе - зноў жа - у Беларусі. Аднак, не ў музейных фондах. Выстаўляюць толькі на выставе, прысвечанай князю.

Жалеза, серабро, золата, каляровыя эмалі - для копіі выкарыстоўвалі тыя ж матэрыялы, якія былі ў арыгінале. Сучасныя майстры па вырабе даспехаў нават тэхналогію і маркі сталі падбіраць так, каб сучасны шлем быў падобны на той, што выраблены гадоў 500 таму.

Месца экспанавання кніжных і батальных рарытытэтаў - музей Мірскага замка. Справа ў тым, что Радзівіл Чорны быў апекуном апошняга ўладальніка замка з роду Ільінічаў, свайго ж пляменніка, Юрыя, і дзякуючы яму Мірскі замак стаў цэнтрам графства, а сам Юрый Ільініч атрымаў тытул графа. І гэта ў 13 гадоў.