Мікалай Карачанцаў адзначае юбілей

27 октября 2014

Незабыўны Уры ў Прыгодах Электроніка, каўбой у Чалавеку з бульвара Капуцынаў і кранальны Васіль Ходас у Белых Росах. Сёння народны артыст Расіі Мікалай Карачанцаў прымае віншаванні з 70-годдзем. Ён зняўся больш чым у 100 карцінах. 40 гадоў іграў на сцэне Ленкома. Для шматлікіх сваіх прыхільнікаў Карачанцаў перш за ўсё - граф Разанаў у Юноне і Авось. Дзевяць гадоў назад акцёр трапіў у страшную аварыю, але не здаўся. Летась Карачанцаў праходзіў курс лячэння ў клініках Пекіна. Калі ў акцёра спыталі, што яму дапамагае жыць у такой складанай сітуацыі, ён адказаў: Я ўсё пераадолею. Я вытрымаю, таму што мяне столькі людзей любяць!.


Сёлета, упершыню пасля ДТЗ, Мікалай Карачанцаў вярнуўся на вялікі экран, зняўшыся ў фільме Белыя Росы. Вяртанне!. Ён сыграў таго ж Ваську Ходаса, што і ў першым фільме. У тым жа касцюме, з тым жа гармонікам. Роля - амаль без слоў, Мікалай Пятровіч толькі вымавіў: Гэта я, Маруся. Я прыйшоў.