Нідэрланды - пераможца конкурсу песні "Еўрабачанне-2019"

19 мая 2019
Нідэрланды - пераможца конкурсу песні "Еўрабачанне-2019". На другім месцы - Італія. Трэцяе месца заняла Расія.
Итоги голосования "Евровидения-2019"

У Тэль-Авіве (Ізраіль) адбыўся фінал конкурсу песні "Еўрабачанне-2019". Прадстаўніца Беларусі ЗЕНА з песняй "LIKE IT" выступіла пад нумарам 19.

Усяго ў вялікім фінале ўдзельнічалі 26 краін, з іх 20 – тыя, што прайшлі ў фінал па выніках двух паўфіналаў, 5 - краіны-арганізатары, якія трапляюць у фінал аўтаматычна: Германія, Францыя, Італія, Іспанія і Вялікабрытанія - і Ізраіль як краіна - гаспадыня цяперашняга конкурсу.

Дзякуй, ЗЕНА, за выдатнае выступленне!