Вялікі французскі акцёр пакінуў гэты свет на 89-м годзе жыцця. Футбаліст, які падаваў надзеі, і прафесійны баксёр - сваё сапраўднае прызначэнне знайшоў у драматычным мастацтве. У кіно з'явіўся напрыканцы 50-х. Спачатку былі рамантычныя героі, а пасля карціны "Чалавек з Рыа" Бельмандо ўсё часцей даставаліся характэрныя ролі авантурыстаў і харызматычных цынікаў. У камедыях і баевіках практычна ўсе трукі выконваў сам. 1960-х і да сярэдзіны 1980-х Бельмандо знаходзіўся ў зеніце славы: "Вар'яцкі П'еро", "Цудоўны", "Пачвара", "Ас з асаў", і нарэшце - "Прафесіянал".
За сваю прафесійную дзейнасць Бельмандо быў удастоены высокіх узнагарод Францыі - ордэна "За заслугі ў галіне мастацтва і літаратуры" і ордэна Ганаровага легіёна.
Уладальнік ганаровай "Залатой пальмавай галіны" Канскага кінафестывалю і прэміі "Залаты леў" Венецыянскага кінафестывалю за ўклад у сусветны кінематограф. Бліскучы і прывабны Бельмандо назаўжды застанецца для нас у дзясятках цудоўных вобразаў.













