Нясвіжскі замак сёння запрашае адзначыць ноч музеяў

10 мая 2013

Свята прымеркавана да 430-годдзя з дня закладкі палацавага ансамбля. Вечарам гасцям прыадчыняць таямніцы і легенды, звязаныя з радавым гняздом Радзівілаў. Ва ўдзельнікаў будзе магчымасць не толькі пагуляць па палацавай плошчы і наведаць палацавыя залы, але і падняцца на замкавыя бастыёны і спусціцца ў падземны ход, якому больш за 400 гадоў. У рамках Нясвіжскай ночы адбудуцца дэманстрацыі фільмаў, спектакль тэатра ценяў, аніміраваныя экскурсіі, выступленні музычных і харэаграфічных калектываў. Завершыцца Нясвіжская ноч  фаер-шоу.