Незвычайны праект прэзентавалі на фестывалі Юрыя Башмета

6 октября 2017

"Музыка твайго сэрца". Незвычайны праект прэзентавалі на фестывалі Юрыя Башмета. Аўдыторыя - маладыя мамы з дзецьмі і тыя, хто чакае малышоў. Дарэчы, для канцэрта спецыяльна выбралі творы Моцарта: паводле даследаванняў, менавіта яго музыка спрыяльна ўплывае на дзяцей.

Падчас паўз паміж творамі музыканты распавядалі пра Моцарта і яго эпоху.