Незвычайны перформанс ўпершыню ў Беларусь прывёз медыямастак з Германіі

6 августа 2018

Чакалі цемру, каб убачыць святло - шоу са светлавымі спецэфектамі прэзентавалі ў сталіцы. Незвычайны перформанс ўпершыню ў Беларусь прывёз медыямастак з Германіі. Спецыяльнае асвятленне стварае візуальнае піяніна. Адмысловы інструмент дапамагае майстру запаўняць прастору абстрактнымі праекцыямі, лініямі і фарбамі ў рэжыме рэальнага часу. Шоу суправаджалася класічнай музыкай. Гледачоў здзівілі чорна-белымі праекцыямі пад Моцарта і яркімі светлавымі промнямі пад рок.