У СМІ і сацыяльных сетках працягваюць абмяркоўваць палітычнае рашэнне Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза аб забароне на ўдзел у "Еўрабачанні" беларускага гурта "Галасы ЗМеста".
Такія меры (без выразных тлумачэнняў) не знайшлі разумення нават у Германіі. Тут журналісты разабралі некалькі песень, якія ўжо былі на "Еўрабачанні", напрыклад, баладу Украіны пра крымскіх татар у 2014 годзе, і прыйшлі да высновы, што рашэнне арганізатараў не дапусціць Беларусь - гэта цэнзура чыстай вады.
Спікеры сышліся ў меркаванні, што конкурс стаў максімальна палітызаваным.













