Невядомы партрэт Янкі Купалы папоўніў фонды музея Песняра

29 января 2017

Раней невядомы партрэт Янкі Купалы папоўніў фонды музея Песняра ў Мінску. Невялікая гравюра народнага мастака Расіі Івана Паўлава была створаная ў 1931 годзе. Тады майстар працаваў над партрэтнай серыяй паэтаў, пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў і палітыкаў для адной з кніг. Серыя "Партрэты сучаснікаў" была выстаўленая на аўкцыёне ў Маскве ў канцы мінулага года. Пра партрэт Купалы даведаліся і купалазнаўцы. Набыць серыю гравюр дапамагла нацыянальна-культурная аўтаномія "Беларусы Расіі". На лот разгарнулася сапраўднае паляванне.

Уся серыя змяшчае аўтографы мастака.