Невядомыя рукапісы сына Францыска Скарыны знойдзены ў Чэхіі

12 апреля 2017

Доўгачаканая знаходка. Невядомыя рукапісы сына Францыска Скарыны знойдзены ў Чэхіі. Два дакументы падпісаны Сымонам Русам з Полацка.

Пошукі рарытэтаў пачаліся з падачы беларускіх гісторыкаў. Знаходкі датаваныя 1584 і 1590 гадамі. Копіі ўжо знаходзяцца ў Нацыянальнай акадэміі навук, спецыялісты пачалі іх вывучаць. Сын Францыска Скарыны ўпершыню згадваецца ў дакументах 1552 года, калі той звяртаецца да чэшскага караля Фердынанда Першага па пытаннях спадчыны знакамітага бацькі. А вось у выяўленых рукапісах закранаецца тэма здароўя і лячэння Сымона Руса.

Знаходкі будуць прадэманстраваныя грамадскасці толькі пасля атрымання на гэта аўтарскіх правоў. Плануецца, што дакументы ўвойдуць у новы зборнік, прысвечаны Францыску Скарыне. Прэзентацыя выдання назначана на жнівень і прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.