Нявыдадзеныя кампазіцыі Песняроў выйдуць у асобнай анталогіі

14 апреля 2014

Творы, якія былі адзінкава выкананыя легендарным ансамблем пры жыцці Уладзіміра Мулявіна, плануецца выдаць да 45-годдзя Песняроў. А пакуль прыхільнікі ансамбля перапяваюць старыя хіты і пішуць сучасныя аранжыроўкі.


Шлягеры ў новай апрацоўцы - у рэпартажы Іны Пілевіч.


Яны ўжо не ВІА, а дуэт. Хоць з моманту стварэння Песняроў прайшло 45 гадоў, і з намі няма іх натхніцеля, музыканты працягваюць справу Уладзіміра Мулявіна. Анатоль Кашапараў і Леанід Барткевіч аб'ядналіся, каб выканаць хіты легендарнага ансамбля.


Лірык і драматык ВІА Песняры. Такія вобразы гэтым вакалістам у калектыве вызначыў Уладзімір Мулявін. Кашапараў і Барткевіч у ансамблі з 70-х - склад з іх удзелам з часам назавуць залатым. Абодва ў 90-я імігрыравалі ў ЗША, але праз некалькі гадоў вярнуліся ў ансамбль па просьбе галоўнага песняра.


Анатоль Кашапараў праславіўся выкананнем песні Волагда. А Леаніда Барткевіча ведаюць па кампазіцыях Алеся, Александрына, Беларусь. Яны ўпершыню выйшлі на вялікую сцэну канцэртнай залы Мінск у такім складзе. Шлягеры гучаць як у арыгінале, так і ў новых аранжыроўках. Нязменны фірменны стыль Песняроў - фальклор у эстраднай апрацоўцы.


Касіў Ясь канюшыну, Белавежская пушча, Ой, рана на Івана - за канцэрт больш за 30 вядомых песень. З гэтай праграмай яны ўжо аб'ехалі Расію і Украіну. Зараз плануюць гастролі па Гомельскай вобласці. А да юбілею Песняроў, які адбудзецца 1 верасня, арганізуюць фестываль. Па задумцы, на розных пляцоўках сталіцы праспяваюць песні тыя, хто ў розныя гады ўнёс уклад у галоўны музычны брэнд Беларусі.