Тыдзень памяці Уладзіміра Караткевіча праходзіць гэтымі днямі ў Оршы

26 ноября 2014

Тыдзень памяці, прысвечаны 84-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, праходзіць гэтымі днямі ў Оршы - на малой радзіме пісьменніка. Празаік, паэт, родапачынальнік беларускага гістарычнага дэтэктыва пісаў і жыў у Мінску. Ён стаў першым беларускім пісьменнікам, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыва. За раман Чорны замак Альшанскi празаік удастоены Дзяржпрэміі БССР. Акрамя таго, пісьменнік адзначаны і ордэнам Дружбы народаў. Творы аўтара вылучаюцца яркімі вобразамі, захапляльным дынамічным сюжэтам. Яго Каласы пад сярпом тваiм, Дзiкае паляванне караля Стаха, Хрыстос прызямліўся ў Гароднi, Сiвая легенда ўваходзяць у школьную праграму. Шматлікія творы Уладзіміра Караткевіча атрымалі другое жыццё ў кінематографе.