Тыдзень Купалаўскага анлайн: сёння ў афішы - "Вельтмайстар-акардэон"

31 марта 2020
Купалаўскі працягвае збіраць аўдыторыю не толькі ў глядзельнай зале, але і ў анлайне. Сёння на афіцыйным сайце kupalauski.by і ў сацыяльных сетках пакажуць спектакль-канцэрт "Вельтмайстар-акардэон" з удзелам аркестра тэатра. Прагучыць пастаноўка на рускай мове. Пачуем адразу 18 нумароў створаных па нотах барда Марка Мермана. Спасылка на запіс спектакля будзе даступная сёння з 18 да 22 гадзін. Завершыцца анлайн-марафон 2 красавіка пастаноўкай "Ураджай". З рэпертуара камернай сцэны тэатра. Дарэчы, праект карыстаецца папулярнасцю. Так, спектакль "Школа падаткаплацельшчыкаў" у запісы сабраў 10 тысяч праглядаў. Бачылі лірычную камедыю ў Бельгіі, ЗША, Францыі і іншых краінах.