Тыдзень да "Славянскага базару". У Віцебску пачаўся мантаж абсталявання ў Летнім амфітэатры

4 июля 2018

Да адкрыцця "Славянскага базару" ў Віцебску застаўся тыдзень, ужо пачаўся мантаж абсталявання ў Летнім амфітэатры. Сёлета галоўная сцэна фестывалю адзначае 30-гадовы юбілей, а за час правядзення міжнароднага форуму яе афармленне ні разу не паўтаралася. Гэтым разам гледачоў чакае шмат святла і відэакантэнта.

Аляксандр Сідарэнка, дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску":

"Мы выпрабоўваем новае абсталяванне і працуем з новым лічбавым мікшэрным пультам, які літаральна днямі ў нас пастаўлены. Адказвае ўсім патрабаванням буйных пляцовак канцэртных".

Адзначым, да 30-годдзя амфітэатра 5 і 6 ліпеня цэны на білеты будуць зніжаны на 30 % на канцэрты, якія пройдуць на галоўнай сцэне фестывалю. Купіць білеты са скідкай можна ў касах Віцебска.