Тыдзень да дзіцячага Еўрабачання

8 ноября 2014

Да дзіцячага Еўрабачання - тыдзень. Сёння наша прадстаўніца Надзея Місякова адправіцца на Мальту, дзе 15 лістапада і адбудзецца песенны конкурс. У багажы юнай артысткі - абноўленыя касцюмы, інструменты і проманаборы для прыхільнікаў і журналістаў. Пакараць дзіцячае Еўрабачанне наша Надзея будзе з камандай прафесіяналаў. У складзе беларускай дэлегацыі 16 чалавек. Сярод іх - харэограф, педагог па вакале, стыліст, рэжысёр, урач-фаніятр, здымачная група Агенцтва тэленавін.


У праграме еўратыдня не толькі рэпетыцыі, але і кансультацыі па макіяжы, прэс-канферэнцыі, экскурсіі. Надзея Місякова прыме ўдзел і ва ўроках дружбы - выступіць у адной з мальтыйскіх школ з сольным міні-канцэртам.