Тыдні беларускай кухні ў Кітаі

13 мая 2018

У маі жыхароў Пекіна радуе наша кухня на новы лад: добра вядомыя стравы гатуюць з іскрынкай. Ствараць сапраўдны куток Беларусі дапамагаюць дэкор і нацыянальныя строі.

Гастранамічныя ўражанні дапаўняюць і візуальныя. Самыя прыгожыя краявіды Беларусі ў незвычайных ракурсах можна ўбачыць на здымках Юрыя Вялітчанкі. Дарэчы, нядаўна ён стварыў ролік пра нашу краіну - а гэта чатыры гады карпатлівай працы і больш за 15 000 фатаграфій.

Фатограф з Віцебска прапаноўвае і новы погляд на Кітай - яго гісторыю, архітэктуру і інавацыі. Здымкі можна ўбачыць тут на выставах і ў часопісах.