Не толькі беларускі, але і класічны бальны танец.

11 декабря 2013

Удзельнікі вялікага навагодняга балю зараз развучваюць польку, ці як яшчэ яе называюць - танец маладых. Складаны рытм і вельмі хуткі тэмп - вось што робіць польку складанай для большасці ўдзельнікаў.

Ці пакараецца танец мінчанам - высвятляла Антаніна Станкевіч.


Ад павольнага і элегантнага вальса да хуткай і гарэзлівай полькі. Арганізатары навагодняга балю сумаваць удзельнікам сапраўды не даюць. Танцы не тое што не паўтараюцца, але і адрозніваюцца па характары.


Вытрымаць хуткі тэмп полькі - гэта толькі паўсправы. Развучыць нялёгкія па складана нават прафесійным танцорам, не тое што аматарам. Усевалад і Ганна ахвотна даюць майстар-класс кожнаму.


Удзельнікі балю вельмі старанныя вучні. Многія нават падчас перапынкаў не стаяць на месцы і не адпачываюць. Кожную свабодную хвіліну яшчэ раз праганяюць у парах танцы, тым больш што ёсць стымул стаць лепшымі на балі.


Усяго мінчанам трэба будзе развучыць 6 пастановачных танцаў. Але гэтым праграма балю, вядома, не абмяжуецца. Танцаваць удзельнікі будуць ледзь не да самай раніцы. Выключна бальныя танцы. А таму рэпетыцыі не павінны прайсці дарэмна, бо атрыманых ведаў павінна хапіць, каб пратанцаваць усю ноч.