Не стала стваральніка фільмаў "Прыгоды Электроніка" і "Чарадзеі"

13 января 2020
Сумная навіна прыйшла з ЗША. У Дэтройце на 81-м годзе памёр вядомы савецкі рэжысёр Канстанцін Бромберг. Ён запомніўся гледачу такімі фільмамі-хітамі як "Прыгоды Электроніка", "Чарадзеі", "Быў сапраўдным трубачом". Таксама Бромберг зняў некалькі эпізодаў "Ералаша". У 90-я  ён пераехаў у ЗША і больш не займаўся кіно, а, паводле слоў яго знаёмых, быў захоплены ідэяй стварыць перасоўны  музей з копіямі сусветных шэдэўраў.