Не стала народнай артысткі СССР Тамары Ніжнікавай

15 февраля 2018

Сёння не стала народнай артысткі СССР Тамары Ніжнікавай. Оперная легенда з рэдкім сапрана памерла на 92-м годзе жыцця. Будучая салістка Вялікага тэатра Беларусі нарадзілася ў Самары, спявала ў царкоўным хоры. Падчас Вялікай Айчыннай вайны працавала ў санітарнай дружыне - дапамагала параненым. Тамара Ніжнікава - выпускніца Маскоўскай кансерваторыі. Таленавітую вакалістку заўважыла легенда беларускай опернай сцэны Ларыса Александроўская. Тамара Мікалаеўна сышла са сцэны ў 1976-м, але да апошніх дзён заставалася вернай сваёй прафесіі.

Тамара Ніжнікава ўзнагароджана медалём ЮНЕСКА Віктора Гюго. Летась народная артыстка атрымала тэатральную прэмію "Хрустальная Паўлінка". Развітанне з опернай легендай адбудзецца ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі 17 лютага з 11:00 да 13:00.